Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў
Выгляд
Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў | |
---|---|
Міжнародная назва | Republican Centre for Polar Research |
Дата заснавання | 25 верасня 2007 |
Год рэарганізацыі | 2014 |
Тып | дзяржаўная навуковая ўстанова |
Начальнік | Уладзімір Анатольевіч Рыжыкаў |
Юрыдычны адрас | Беларусь, 220030, Мінск, вул. Камсамольская, 16. |
Сайт | belpolus.by |
Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў — дзяржаўная навуковая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў» створана 25 верасня 2007 года пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на падставе адпаведнай пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2014 года Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў уключаны ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і замацаваны за Аддзяленнем хіміі і навук аб Зямлі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная мэта дзейнасці цэнтра — арганізацыя матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і ўдзел у правядзенні комплексных навукова-даследчых работ і экспедыцыйнай дзейнасці ў палярных раёнах Зямлі.
Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2007—2009 — Алег Анатольевіч Смарчкоў
- 2011—2013 — Уладзімір Іванавіч Філімонаў
- 2014—2016 — Алег Віктаравіч Сныцін
- 2016—2019 — Ігар Міхайлавіч Пільшчыкаў
- з 2019 — Уладзімір Анатольевіч Рыжыкаў